|
Календарь новостей | « Студзень 2025 » | Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
|
Онлайн всего: 1 Гостей: 1 Пользователей: 0
|
|
Серада, 2025 Студзень 22, 06:11 | |
|
Гендэр-клас/Gender-klasa |
Прывітаем Вас Гость | RSS |
Галоўная » Навіны
Бенедыкт XVI прызначыў італьянку Фламінью Джаванелі намесніцай сакратара Папскай рады "Iustitia et Pax” ("Справядлівасць і мір”). Гэтая свецкая палітолаг працуе ў згаданай кангрэгацыі 36 гадоў. У апошні час яна адказвала за падтрыманне сувязяў з сацыяльнымі камісіямі епіскапатаў па ўсім свеце і, асабліва, у Еўропе. Фламінья Джаванелі – не першая жанчына, якая ўваходзіць у кіраўнічы орган ватыканскай кангрэгацыі. З 1966 па 1977 год аўстралійка Розмары Гольдзі працавала намесніцай сакратара Папскай рады па свецкіх справах. У цяперашні час манашка Разана Энрыка з ордэна дачок Марыі-дапаможніцы (салезіянак) займае такую ж кіраўнічую пасаду ў Кангрэгацыі для інстытутаў асвячанага жыцця
...
Читать дальше »
|
Зямельны суд у Клеве (зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія, ФРГ) асудзіў на пажыццёвае зняволенне бацьку курдзянкі Гюльзум Земін, забітай "каб захаваць гонар сям’і”.
У пачатку сакавіка 2009 года брат ахвяры і знаёмы сям’і вывезлі маладую жанчыну ў лес каля горада Рэс і жорстка задушылі. Злачынства замовіў бацька, бо дачка "зганьбіла гонар сям’і”, зрабіўшы ў таямніцы аборт.
...
Читать дальше »
|
Паводле апошніх дадзеных, у Іспаніі налічваецца каля 6 тысяч жанатых каталіцкіх духоўных асоб. Гэта кожны пяты ксёндз. Такую практыку крытыкуе арцыбіскуп Мадрыда, які лічыць, што яна падрывае аўтарытэт Рыма-каталіцкай царквы. У Іспаніі не хапае святароў, і таму біскупы глядзяць праз пальцы на тое, што некаторыя жанатыя святары праводзяць імшу. З апытання вынікае, што сем з дзесяці ксяндзоў не мелі б нічога супраць права заснаваць сям’ю. На думку прыхільнікаў лібералізацыі, жанаты святар лепш разумее патрэбы прыхаджан, а праціўнікі кажуць, што ў яго занадта шмат часу займаюць сямейныя справы. Цэлібат (бясшлюбнасць) не з’яўляецца дактрынай касцёла. Ён быў прыняты па эканамічных прычынах. А
...
Читать дальше »
|
Увесну ў выніку парламенцкіх выбараў у Кувейце ўпершыню ў гісторыі гэтай краіны жанчыны атрымалі чатыры месцы ў Нацыянальным сходзе (меджлісе). Гэта была сапраўды эпахальная падзея. Выбарчыя правы (магчымасць галасаваць і балатавацца) грамадзянкі эмірата атрымалі ў 2005 годзе. Праўда, дагэтуль аніхто з іх не трапляў у парламент. Нягледзячы на агрэсіўныя заклікі ісламскіх кансерватараў ігнараваць кандыдатак у меджліс, у Нацыянальны сход прайшлі эканамістка, дзве прафесаркі і жанчына з досведам працы ў якасці міністра. Аднак традыцыяналісты спрабавалі перашкодзіць дэпутаткам удзельнічаць у працы меджліса, сцвярджаючы, што яны не звяртаюць належнай увагі на ісламскія нормы ў жаночым адзенні. <
...
Читать дальше »
|
“Жанчынам Бангладэш ён даў не толькі працу, але й усведамленне ўласнай годнасці”, – менавіта так характарызуюць дзейнасць італьянскага ксяндза з супольнасці св. Францыска Ксаверыя. Ён пасвяціў сваю місіянерскую працу бангладэшскім жанчынам. У кастрычніку ва ўзросце 61 года айцец Джавані Абаці загінуў у ДТЗ. Місіянер, якога ведалі і любілі ў Бангладэш, быў першапраходцам у галіне развіцця і раўнапраўя жанчын у паўднёвай дыяцэзіі Кхулна. Ён пабудаваў там шэсць храмаў. Адначасова ён навучаў рамесніцтву мясцовых жанчын. У ягоных вучэбных цэнтрах прафесійную падрыхтоўку пра
...
Читать дальше »
|
Звыш за палову жанчын на свеце жыве ў краінах, якія не прадэманстравалі аніякага прагрэсу ў галіне раўнапраўя палоў цягам апошніх некалькіх гадоў – б’е трывогу “Social Watch”, міжнародная сетка няўрадавых арганізацый, якая дзейнічае на карысць сацыяльнага развіцця і роўнасці палоў. Незалежная статыстыка GEI (Gender Equity Index), сабраная экспертамі “Social Watch” тычыцца такіх аспектаў раўнапраўя, як доступ да адукацыі, становішча на рынку працы ды ўдзел жанчын у палітыцы. І хаця большасць краін на свеце гарантуе дзяўчынкам і хлопчыкам роўныя шанцы на адукацыю, ужо на больш
...
Читать дальше »
| |
|
| |