Меню сайта
Разделы новостей
Навіны
Newsy
Форма ўваходу

Календарь новостей
«  Лістапад 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Поиск
Друзья сайта
Наш опрос
Ацаніце сайт
Всего ответов: 6


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Панядзелак, 2024 Красавік 29, 04:52ГалоўнаяРегистрацияВход
Гендэр-клас/Gender-klasa
Прывітаем Вас Гость | RSS
Галоўная » 2009 » Лістапад » 2 » Кувейцкія дэпутаткі могуць насіць хіджаб
Кувейцкія дэпутаткі могуць насіць хіджаб
20:35
Увесну ў выніку парламенцкіх выбараў у Кувейце ўпершыню ў гісторыі гэтай краіны жанчыны атрымалі чатыры месцы ў Нацыянальным сходзе (меджлісе). Гэта была сапраўды эпахальная падзея. Выбарчыя правы (магчымасць галасаваць і балатавацца) грамадзянкі эмірата атрымалі ў 2005 годзе. Праўда, дагэтуль аніхто з іх не трапляў у парламент.
Нягледзячы на агрэсіўныя заклікі ісламскіх кансерватараў ігнараваць кандыдатак у меджліс, у Нацыянальны сход прайшлі эканамістка, дзве прафесаркі і жанчына з досведам працы ў якасці міністра.
Аднак традыцыяналісты спрабавалі перашкодзіць дэпутаткам удзельнічаць у працы меджліса, сцвярджаючы, што яны не звяртаюць належнай увагі на ісламскія нормы ў жаночым адзенні.
28 кастрычніка Вярхоўны суд Кувейта пастанавіў, што дэпутаткі не абавязаныя насіць хіджаб і вопратку, якія поўнасцю закрываюць твар, рукі і ногі. Такім чынам, быў нанесены адчувальны ўдар па мусульманскім фундаменталістам, якія імкнуцца, каб эмірат поўнасцю жыў паводле законаў шарыяту.
Нацыянальны сход Кувейта складаецца з 65 дэпутатаў. 50 з іх выбіраюцца народам і 15 прызначаюцца прэм’ер-міністрам.
 
Паводле www.psz.pl
Категория: Навіны | Просмотров: 1227 | Добавил: schoolgender

MVA © 2024