Марыя Складоўская-Кюры заняла першае месца ў рэйтынгу жанчын, якія аказалі найбольшы ўплыў на навуку. Спіс падрыхтаваў прэстыжны тыднёвік “New Scientist” паводле ацэнак экспертаў (
www.newscientist.com/article/mg20327156.600-most-inspirational-woman-scientist-revealed.html і
www.newscientist.com/special/women-in-science-2009-intro).
За лаўрэатку Нобелеўскай прэміі, даследніцу ў галіне радыеактыўнасці, прагаласавала больш за 25% апытаных навукоўцаў. Полька апярэдзіла брытанку Разаліну Франклін, якая займалася біяфізікай (14,2% галасоў), ды Іпатыю Александрыйскую, матэматыка (9,4% галасоў).
Па ацэнцы галоўнага рэдактара “New Scientist”, апытанне сведчыць пра неабходнасць падкрэсліць уплыў, які жанчыны аказваюць на навуку. Ён мяркуе, што рэйтынг павінен стаць натхненнем для новых пакаленняў даследчыц.
У апытанні ўдзельнічалі 800 найбольш выдатных навукоўцаў з многіх краінаў.