Меню сайта
Разделы новостей
Навіны
Newsy
Форма ўваходу

Календарь новостей
«  Лістапад 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Поиск
Друзья сайта
Наш опрос
Ацаніце сайт
Всего ответов: 6


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Панядзелак, 2024 Красавік 29, 09:41ГалоўнаяРегистрацияВход
Гендэр-клас/Gender-klasa
Прывітаем Вас Гость | RSS
Галоўная » 2009 » Лістапад » 2 » У Бангладэш загінуў каталіцкі місіянер, які абараняў правы жанчын
У Бангладэш загінуў каталіцкі місіянер, які абараняў правы жанчын
19:38
“Жанчынам Бангладэш ён даў не толькі працу, але й усведамленне ўласнай годнасці”, – менавіта так характарызуюць дзейнасць італьянскага ксяндза з супольнасці св. Францыска Ксаверыя. Ён пасвяціў сваю місіянерскую працу бангладэшскім жанчынам. У кастрычніку ва ўзросце 61 года айцец Джавані Абаці загінуў у ДТЗ.
Місіянер, якога ведалі і любілі ў Бангладэш, быў першапраходцам у галіне развіцця і раўнапраўя жанчын у паўднёвай дыяцэзіі Кхулна. Ён пабудаваў там шэсць храмаў. Адначасова ён навучаў рамесніцтву мясцовых жанчын. У ягоных вучэбных цэнтрах прафесійную падрыхтоўку прайшлі 10500 бедных бенгалак. Пазней дзякуючы атрыманай спецыяльнасці яны маглі працаваць у 17 рамесніцкіх асяродках, якія адмініструюцца каталіцкімі місіямі. Гэтыя цэнтры вырабляюць матрацы, мяшкі і творы дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва. Бангладэшская “Caritas” адпраўляе іх на экспарт у Злучаныя Штаты, Італію і Японію, атрымліваючы такім чынам сродкі для дапамогі самым бедным.
Штогод а. Абаці скупляў да 24 кантэйнераў рамесніцкіх тавараў. Шмат якім жанчынам ён даў занятак, каб кожная з іх магла зарабіць на жыццё і стаць незалежнай. У тэстаменце місіянер папрасіў, каб яго пахавалі ў Бангладэш, зямлі, якая гасцінна прымала яго звыш 30 гадоў.
 
Категория: Навіны | Просмотров: 1135 | Добавил: schoolgender

MVA © 2024