Меню сайта
Категории каталога
Публікацыі на тэму гендэра [1]
Польскі досвед [1]
Польскі досвед
Форма ўваходу

Поиск
Друзья сайта
Наш опрос
Ацаніце сайт
Всего ответов: 6


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Нядзеля, 2024 Красавік 28, 03:57ГалоўнаяРегистрацияВход
Гендэр-клас/Gender-klasa
Прывітаем Вас Гость | RSS
Галоўная » Артыкулы » Публікацыі на тэму гендэра

Асноўныя аспекты гендэрнага кантэнт-аналізу навучальнай літаратуры
Асноўныя аспекты гендэрнага кантэнт-аналізу навучальнай літаратуры на аснове беларускага і міжнароднага досведу
 
Гендэралогія з’яўляецца вельмі маладой навукай. Упершыню тэрмін “гендэр” увёў Роберт Столер у 1968 годзе, вызначыўшы яго як “сукупнасць норм паводзінаў і пазіцый, якія звычайна асацыююцца з асобамі мужчынскага і жаночага полу ў канкрэтным грамадстве”. Такім чынам, гендэрны падыход базуецца не на біялагічных (фізіялагічных ці анатамічных) адрозненнях паміж мужчынам і жанчынай, а на тым культурным і сацыяльным значэнні, якое грамадства надае гэтым адрозненням. Пры гэтым гендэрныя даследаванні знаходзяцца ў цеснай сувязі з псіхалогіяй, сацыялогіяй, лінгвістыкай, культуралогіяй, статыстыкай, г. зн. з’яўляюцца міждысцыплінарнымі. Адзін з накірункаў гендэралогіі сфармаваў такую галіну ведаў, як гендэрная лінгвістыка.
Асаблівай актуальнасцю і навукова-даследчыцкім патэнцыялам валодаюць гендэрныя даследаванні ў сферы педагогікі і методыкі выкладання, бо ў згаданых галінах яны маюць ярка выражаны ўжытковы характар і могуць быць непасрэдна выкарыстаны на практыцы. Менавіта таму такія аспекты, як магчымасць рэалізацыі гендэрнага падыходу ў адукацыі, роля школы ў працэсе гендэрнай сацыялізацыі асобы, падрыхтоўка настаўнікаў/настаўніц з улікам гендэрнага кампанента, прыманне пад увагу гендэрных адрозненняў вучняў/вучаніц у працэсе іх выхавання і навучання заслугоўваюць пільнай увагі, ажыўленых дыскусій з мэтай усведамлення згаданых пытанняў і іх рашэння ва ўмовах сучаснага грамадства. Да гэтага ж кола праблем адносіцца гендэрны аналіз школьных падручнікаў.
Да апошняга часу навучальная літаратура складалася без свядомага і мэтанакіраванага ўліку гендэрнага кампанента. Падручнік (хай гэтае і не дэкларуецца аўтарамі як яго прынцып) можа ўлічваць гендэрныя адрозненні, гендэрныя ролі навучэнцаў/навучэнак, спрыяючы ажыццяўленню гендэрнага падыходу. І, наадварот, вербальныя і невербальныя сродкі навучання, якія выкарыстоўваюцца ў падручніку, могуць уступаць у супярэчнасць з дадзеным падыходам ды істотна ўскладняць яго рэалізацыю для настаўніка/настаўніцы.
Метадалогія гендэрнага аналізу падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па розных дысцыплінах арыентуе, перш за ўсё, на крытыку навучальных дапаможнікаў, якая можа мець канцэптуальны, тэксталагічны і тэрміналагічны характар. Пошук згадак пра пол/гендэр, пра жанчын і мужчын ды вызначэнне кантэксту гэтых упамінанняў (відавочныя/схаваныя, вымушаныя/добраахвотныя, сексісцкія/пазітыўныя) уяўляюць сабой змястоўны кампанент гендэрнага аналізу.
У працэсе кантэнт-аналізу можа выявіцца, што той ці іншы тэкст трансліруе выключна патрыярхатныя і нават жанчынаненавісніцкія погляды. З іншага боку, падручнік (ці яго раздзел), абраны для даследавання, можа выявіць сваю апазіцыйную сутнасць у адносінах да дамінантнай культуры.
Уплыў школы на фармаванне гендэрных уяўленняў вучняў/вучаніц дастаткова моцны, бо дзеці і падлеткі большую частку свайго часу праводзяць менавіта ў вучэбнай установе. У працэсе адукацыі навучэнцы могуць або замацаваць патрыярхатныя стэрэатыпы, засвоеныя імі ад бацькоў ці са сродкаў масавай інфармацыі, або адыйсці ад іх. Ва Украіне было выяўлена, што школьная вучэбная літаратура ўзнаўляе традыцыйныя гендэрныя стэрэатыпы, якія характарызуюцца сексізмам у адносінах да дзяўчынак і жанчын. Побач з фемінізаванай педагогікай названыя тэндэнцыі ўскладняюць працэс сацыялізацыі, як для хлопчыкаў, так і для дзяўчынак. Высокія патрабаванні да хлопчыкаў, адзначаныя ў стэрэатыпах, могуць прывесці да стрэсаў і хваробаў у выпадку, калі яны не адпавядаюць прынятаму стандарту. А дзяўчынак па-ранейшаму змушаюць заглушаць прыродныя задаткі, адмаўляцца ад паўнавартаснага, свабоднага псіхічнага ды інтэлектуальнага развіцця. Таму неабходна вывучаць тыя гендэрныя ўзоры, якія хлопчыкі і дзяўчынкі засвойваюць у школе; ацэньваць, наколькі яны спрыяюць развіццю асобы школьнікаў/школьніц, адпавядаюць патрабаванням сучаснай сітуацыі.
На аснове гендэрнага аналізу, праведзенага ва Узбекістане, вынікае, што ў школьных падручніках стэрэатыпы, якія падтрымліваюць патрыярхатную сістэму сацыяльна-палавых зносін, падзяляюцца на тры катэгорыі:
1) якія прыпісваюць мужчынам такія якасці, як смеласць, рашучасць, рацыянальнасць, а жанчынам – слабасць, пяшчота, клапатлівасць;
2) што выдзяляюць прафесійныя і сямейныя ролі жанчыны як жонкі, мацяркі, гаспадыні і мужчыны як актыўнага дзяржаўнага дзеяча, палітычнага лідэра;
3) адрозны змест працы: выканаўчы характар у жанчын; кіруючы, творчы – у мужчын.
Вывучэнне стэрэатыпаў можа праходзіць з кропкі гледжання іх захоўвання (стандартна фемінінныя гендэрныя паводзіны могуць быць прадстаўлены праз наступную дзейнасць: плакаць, гатаваць, праць і г.д.), разбурэння (напрыклад, настаўнік-мужчына) ці гендэрнага парытэту (кароткая стрыжка, хлапечае адзенне ў дзяўчынак; агульныя заняткі, у якіх раўнапраўна бяруць удзел прадстаўнікі абодвух палоў; найменне прафесій у “жаночым” і “мужчынскім” варыянтах; выпадкі, калі на ілюстрацыі немагчыма вызначыць пол героя і таму падобнае).
У шэрагу беларускіх падручнікаў і дапаможных матэрыялаў (напрыклад, у школьных атласах па сусветнай гісторыі) колькасць персанажаў хлопчыкаў і мужчын істотна перавышае частату згадвання дзяўчынак і жанчын. Выразна прасочваецца тэндэнцыя прыпісвання прадстаўнікам мужчынскага пола большага дыяпазону сацыяльных дзеянняў, набору прафесій і асобасных якасцей.
Вывучэнне такой статыстыкі можа весціся пры дапамозе наступных табліц:

Агульная лічба згадак у вучэбнай літаратуры персанажаў у залежнасці ад полу 

 

 

Дзяўчынкі

 

Хлопчыкі

 

Жанчыны

 

Мужчыны

 

Агульная колькасць

 

 

 

 

Тэкст

 

 

 

 

 

Ілюстрацыі

 

 

 

 

 
 Агульная колькасць згадак дзяўчынак і хлопчыкаў у асноўных сферах жыццядзейнасці

Сферы

 

 

Вучоба

 

Сям’я

 

Спорт

 

Культура

 

Вольны час

Праца

 

Прырода

 

Д

Х

 

Д

Х

 

Д

Х

 

Д

 

Х

 

Д

Х

 

Д

Х

 

Д

Х

 

Агульная лічба

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Тэкст

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ілюстрацыі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 
Пры правядзенні экспертызы падручнікаў неабходна памятаць, што, па-першае, аб’ём гендэрнай інфармацыі адрозніваецца ў кнігах па розных прадметах.
Па-другое, у Расіі падчас кантэнт-аналізу была выяўлена важная заканамернасць: пры пераходзе “з класа ў клас” паступова паніжаецца частата зваротаў да гендэрных характарыстык. Напрыклад, доля гендэрна афарбаваных практыкаванняў у матэрыялах па матэматычных навуках пастаянна скарачаецца: з 16,6% у 1 класе да 4,3% – у  дзевятым і менш за 1 адсотак – у 11 кл. У цэлым разнастайнасць зместу такіх заданняў у сярэднім і старэйшым звяне таксама змяншаецца. Гэтае звязана, з аднаго боку, з тым, што малодшыя школьнікі лепей успрымаюць заданні ў выглядзе канкрэтных, “жыццёвых” сітуацый, а з іншага – з тым, што ім патрэбныя дадатковыя веды пра соцыум. У падручніках для сярэдніх і старэйшых класаў акцэнт робіцца на развіццё абстрактнага мыслення.
Па-трэцяе, у параўнанні з падручнікамі для пачатковай школы ў літаратуры для сярэдніх і старэйшых класаў доля “мужчынскай” прасторы паступова расце, а “жаночай”, адпаведна, зніжаецца. Інфармацыя з падручнікаў сярэдняга звяна па аб’ёму менш, але больш стэрэатыпная: жанчыны становяцца практычна “нябачнымі”, для іх зачыненыя найвышэйшыя пасады ў шмат якіх сферах: і ў палітыцы, і на прадпрыемствах, і ў войску. Тым часам, хлопчыкі атрымліваюць відавочную перавагу ў спробах “знайсці сябе” на старонках школьных падручнікаў, атаясамліваюць сябе з героямі апавяданняў і практыкаванняў.
 
 
Категория: Публікацыі на тэму гендэра | Добавил: schoolgender (2009 Ліпень 14)
Просмотров: 2398 | Рейтинг: 0.0/0 |

MVA © 2024