У жніўні 2009 года ў Польшчы адбылася міжнародная сустрэча па выніках праекта “Навучанне роўнасці: польскія настаўнікі на карысць уключэння гендэрнай асветы ў адукацыйную сістэму Беларусі”. Фотаапарат зафіксаваў віцебскіх удзельніц гэтага мерапрыемства ў нефармальнай абстаноўцы: у Вільні (на шляху з радзімы на балтыйскае ўзбярэжжа), у Гданьску, Сопаце і Гдыні (у хвіліны адпачынку), а таксама ў Варшаве (падчас вяртання дамой).