Меню сайта
Категории каталога
Публікацыі на тэму гендэра [1]
Польскі досвед [1]
Польскі досвед
Форма ўваходу

Поиск
Друзья сайта
Наш опрос
Ацаніце сайт
Всего ответов: 6


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Нядзеля, 2024 Травень 05, 15:43ГалоўнаяРегистрацияВход
Гендэр-клас/Gender-klasa
Прывітаем Вас Гость | RSS
Галоўная » Артыкулы » Польскі досвед

Вандроўка ў Варшаву, або Чым польская школа адрозніваецца ад беларускай
Кожная магчымасць выехаць і ўбачыць свет для мяне – падарунак лёсу. У гэты раз лёс у асобе Настаўнік.інфо і праграмы "Спрыянне развіццю найноўшых метадаў адукацыі” перанеслі мяне ў Варшаву. Мэта – убачыць, як на практыцы выкарыстоўваюць метад АА* (актыўнай ацэнкі) польскія настаўнікі, пазнаёміцца з сістэмай адукацыі гэтай краіны.
 
Школьная адукацыя максімальна прыстасавана да патрэб вучня
Першае, што мяне ўразіла – разняволеная атмасфера ў школе (на здымках вы бачыце ІІІ агульнаадукацыйны ліцэй у Гдыні). Дзеці без формы, настаўнікі ў выгодных джынсах на ўроках сядзяць на стале і папіваюць з кубачка каву, класы без "афрарамонту” аформлены дзіцячымі праектамі па тэме ўрокаў або выхаваўчых гадзін. Школьнае жыццё ідзе павольна, без напругі і перабольшанай рэгламентаванасці, якую ў нас называюць "парадкам”.
Класныя журналы аформлены рознымі колерамі на адным лісце па прадмету, ёсць школы, дзе няма званкоў – усе самі трапляюць на заняткі.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Прастора навучальнай установы выкарыстоўваецца вельмі нестандартна ў параўнанні з нашай – урокі могуць ісці ў фае, у сталоўцы, проста на калідоры для некалькіх вучняў. Адукацыйны працэс не хаваецца за дзвярыма кабінетаў.
Педагагічная рада мае вялікую прастору, замацаваную юрыдычнымі дакументамі па вядзенні навучання. Можна выпрацаваць сваю сістэму адзнак, колькасць гадзін па прадметах і вывучаць усе прадметы на двух узроўнях – базавым і паглыбленым.
Вучні не абавязова вядуць дзённік. Электронны дзённік абавязкова вядуць настаўнікі. У ім не толькі ёсць адзнакі і актыўнасць вучня на ўроку, але і хатнія заданні, інфармацыя аб паводзінах вучняў, іх удзеле ў жыцці школы. Бацькі могуць зазірнуць на сайт школы і даведацца аб усім у любы момант, нават раней, чым дзіця прыдзе са школы.
 
Свабода ў сферы адукацыі праяўляецца ў магчымасці выбраць
У Польшчы на сённяшні дзень тры формы арганізацыі школ. Дзяржаўныя найбольш падобныя да нашых. Грамадскія – як палякі кажуць, "społeczne” ("споўечнэ”) – школы, вельмі падобныя на грамадскую арганізацыю з прадстаўніцтвамі ў розных гарадах. У педкалектывах такіх навучальных устаноў працуюць аднадумцы, людзі, якія ажыццяўляюць сваю ідэю, будуюць у адпаведнасці з ёй і школу, і адукацыю. І трэці варыянт – прыватныя школы, якія створаны на камерцыйнай аснове. Два апошніх варыянты – платныя школы. Аплата складае прыкладна 850 злотых (крыху болей за 842 тысяч Br), якія бацькі аплочваюць 12 месяцаў. Але па статутах школ існуюць магчымасці навучацца без аплаты: для вельмі здольных вучняў прадугледжаны стыпендыі, для малазабяспечаных сем’яў – ільготы або бесплатнае навучанне. Апроч гэтага на апошняй ступені адукацыі – у ліцэі – дзеці могуць выбраць узровень матуры.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Матура (па-польску "matura”) – гэта выніковыя экзамены, які з’яўляецца адначасова іспытамі аб заканчэнні школы і ўступнымі экзаменамі ў вышэйшую навучальную ўстанову. Матура можа быць не толькі польская, але і міжнародная. Па выніках міжнароднай можна атрымліваць вышэйшую адукацыю амаль у любой ВНУ за межамі краіны. Вучоба пры падрыхтоўцы да міжнароднай матуры ідзе на ангельскай мове. Навучанне вядуць настаўнікі, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку на еўрапейскім узроўні.
Наогул, моладзь у Польшчы можа з лёгкасцю перайсці на ангельскую мову, калі спытацца, як прайсці ці даехаць. Пасля сканчэння школы амаль усе ведаюць і карыстаюцца дзвюма замежнымі мовамі: ангельскай і нямецкай, або ангельскай ды іспанскай, або іншымі.
 
Сацыялізацыя праз развіццё вучнёўскага самакіравання
Прыемна ўразіла развіццё вучнёўскага самакіравання. У старэйшых класах ліцэя вучні арганізуюць усё настолькі самастойна, што дзіву даешся, як яны жывуць без БРСМ?! Арганізуюцца імпрэзы кшталту класных заняткаў і такіх памераў, як фестываль моладзевых культур. Летась працай па арганізацыі фестывалю ў ліцэі імя Стэфана Баторыя былі аб’яднаны 150 валанцёраў і невялікі аргкамітэт з пяці вучняў.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Таксама вучні ствараюць самастойна праекты звязаныя з сімуляцыяй працы польскага сейму і паседжанняў ААН. Праводзяць выбары ў органы вучнёўскага самакіравання, якія складаюцца з працэдур падобных на выбары дэпутатаў сейма і прэзідэнта. Карацей, выхаванне накіравана на фарміраванне сацыяльных кампетэнцый, неабходных у свеце дарослых.

Тры пытанні, якія прыехалі са мной у Беларусь з вандроўкі:
1) Чаму, п’ючы каву на ўроку, палякі маюць нашмат вышэйшы ўзровень дабрабыту ў параўнанні з нашым?
2) Колькі спатрэбіцца часу, каб чыноўнікі ад адукацыі зразумелі, што навучанне па адным падручніку і адной зацверджанай праграме – гэта падтрымка філасофіі гомасавецікуса?
3) Праз колькі пакаленняў школьная адукацыя будзе вольная ад татальнага фармалізму?
 
Паводле www.nastaunik.info
 
*Актыўная ацэнка – гэта ацэнка, якая "дапамагае вучыцца”. У шматлікіх краінах гэты метад лічыцца адным з найболей перспектыўных. Даклад Арганізацыі эканамічнага развіцця і супрацоўніцтва (OEDC) 2005 года сведчыць аб эфектыўнасці гэтага метаду для паляпшэння вынікаў навучання, матывавання агульнай цікавасці да жыцця і выраўноўвання адукацыйных магчымасцяў.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Категория: Польскі досвед | Добавил: schoolgender (2009 Снежань 20)
Просмотров: 1475 | Рейтинг: 5.0/1 |

MVA © 2024