Fundusz dla Organizacji Pozarządowych
Fundacja Fundusz Współpracy
Norway grants
Norway grants


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Пятніца, 2024 Сакавік 29, 11:08  ГлавнаяРегистрацияВход
Гендэр-клас
Вітаю Вас Гость | RSS
Летапіс міжнароднага праекта "Навучанне роўнасці”
 
Восень 2008 года. Прайшла сустрэча ў Гданьску (Польшча) польска-беларускай рабочай групы праграмы "Крок да роўнасці”, у межах якой выконваўся праект "Навучанне роўнасці”.
 
Лістапад – снежань 2008 года. У віцебскай сярэдняй школе № 31 адбыліся некалькі гендэрных мерапрыемстваў у межах праграмы "Крок да роўнасці”.
 
Снежань 2008 года. Пачаў працу інтэрнет-праект Schoolgender.
 
Восень 2008 года. У віцебскай сярэдняй школе № 45 прайшлі імпрэзы ў межах рэалізацыі антыдыскрымінацыйных мікра-праектаў.
 
Снежань 2008 года. Для падлеткаў у Віцебскім абласным аб’яднанні па пазашкольнай працы арганізаваныя заняткі па гендэрных стэрэатыпах у рамках праграмы "Крок да роўнасці”.
 
2008 – 2009 гады. У межах праекта "Навучанне роўнасці” адбылося 16 паседжанняў педагагічнага дыскусійнага клуба на гендэрную тэматыку.
 
Снежань 2008 года. У Сопаце і Гдыні (Польшча) прайшоў пяцідзённы польска-беларускі семінар па перадачы досведу гендэрнага выхавання і навучання ў сістэме сярэдняй і сярэднеспецыяльнай адукацыі.
 
25 лютага 2009 года. У віцебскай СШ № 25 адбыўся гендэрны семінар для некалькіх дзесяткаў псіхолагаў і намеснікаў/намесніц дырэктараў па выхаваўчай працы школ Першамайскага раёна горада.
 
7 сакавіка – 30 траўня 2009 года. Супольна з Беларускай рэдакцыяй Польскага радыё для замежжа зладжаны гендэрны конкурс. Непасрэдны ўдзел у ім прынялі каля 20 слухачоў/слухачак станцыі.
 
Вясна 2009 года. Праведзены аднадзённыя заняткі па гендэрнаму аналізу падручнікаў для зацікаўленых віцеблян/віцяблянак.
 
Сакавік 2009 года. У Гданьску прайшла сустрэча польска-беларускай рабочай групы міжнароднай праграмы "Крок да роўнасці”.
 
Вясна 2009 года. У Віцебскім жаночым клубе ў межах гендэрнай праграмы адбылася сустрэча, прысвечаная правільнаму харчаванню.
 
Лета 2009 года. Для ўдзельніц праекта прайшлі кансультацыі па крытэрах гендэрнага аналізу падручнікаў ды іншай навучальнай літаратуры.
 
26 чэрвеня – 2 ліпеня 2009 года. У Віцебску адбыўся гендэрны трэнінг для 25 педагогаў з розных навучальных устаноў і актывістаў/актывістак недзяржаўных арганізацый Беларусі. У мерапрыемстве ўдзельнічалі дзве польскія адукатаркі: трэнерка і экспертка.
 
Жнівень 2009 года. У Гданьску прайшла міжнародная сустрэча па выніках праекта "Навучанне роўнасці”.
 
20 кастрычніка 2009 года. Прадстаўнік нашага праекта выступіў на гендэрнай тэматыцы ў тэлеперадачы "Акно ў Еўропу”. Гэты тэлечасопіс пра Еўрасаюз і яго стасункі з суседзямі транслюецца ў Інтэрнеце і па TV Belsat.
 
Першая дэкада 2009 года. Прадстаўніца праекта прэзентавала дзеянні ў межах "Кроку да роўнасці” на сустрэчы міжнароднай кааліцыі "Карат” (KARAT Coalition). Спатканне адбывалася ў офісе гэтай недзяржаўнай арганізацыі ў Варшаве (Польшча). "Карат” – гэта рэгіянальная сетка недзяржаўных арганізацый і асоб, якія працуюць дзеля сацыяльнай справядлівасці і гендэрнай роўнасці ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Кааліцыя аб’ядноўвае каля паўсотні НДА.

Copyright MVA © 2024