Fundusz dla Organizacji Pozarządowych
Fundacja Fundusz Współpracy
Norway grants
Norway grants


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Субота, 2024 Красавік 20, 10:59  ГлавнаяРегистрацияВход
Гендэр-клас
Вітаю Вас Гость | RSS
Міжнародны праект "Навучанне роўнасці: польскія настаўнікі на карысць уключэння гендэрнай асветы ў адукацыйную сістэму Беларусі”
 
Місія і мэта праекта:
a) місія:
уключэнне гендэрнай асветы ў беларускую сістэму адукацыі ў межах рэалізацыі Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын/Convention on the Elimination of All Forms of Discrimination against Women (CEDAW), прынятай Генеральнай Асамблеяй ААН 18 снежня 1979 года.
б) мэта:
уключэнне на працягу года элементаў гендэрнай асветы ў адукацыйную сістэму Віцебскай вобласці (Беларусь) праз перадачу і адаптацыю вопыту польскіх настаўнікаў і распрацоўку беларускімі педагогамі ўласных навучальных і выхаваўчых мадэляў, звязаных з праблематыкай гендэрнай роўнасці.
 
Задачы праекта:
- паскарэнне трансфармацыі існуючых стэрэатыпаў жаночых і мужчынскіх роляў дзякуючы папулярызацыі гендэрнай асветы ў педагагічным асяроддзі Віцебскай вобласці на аснове досведу настаўнікаў з Паморскага ваяводства (Польшча);
- актывізацыя лідэраў мясцовых супольнасцяў Віцебскай вобласці (у дадзеным выпадку – настаўнікаў) для барацьбы з існуючымі стэрэатыпамі жаночых і мужчынскіх роляў;
- распрацоўка беларускімі педагогамі адукацыйных і выхаваўчых мадэляў у выглядзе сцэнароў антыдыскрымінацыйных мерапрыемстваў (звязаных з праблематыкай гендэрнай роўнасці) для выкарыстання падчас вучэбнага працэсу, на выхаваўчых гадзінах, у пазакласнай дзейнасці і на бацькоўскіх сходах;
- павышэнне кваліфікацыі беларускіх настаўнікаў у галіне гендэрнай роўнасці, каб набытыя веды і навыкі можна было выкарыстаць пры рабоце ў школьным асяроддзі (на ўроках з вучнямі, на занятках для педагогаў, на бацькоўскіх сходах і г. д.);
- змяншэнне ўплыву стэрэатыпаў жаночай і мужчынскай роляў шляхам распрацоўкі і распаўсюджвання ў электроннай версіі рэкамендацый для педагогаў па пытаннях гендэрнай роўнасці;
- спрыянне гендэрнай карэктнасці школьных праграм, падручнікаў і іншых навучальных дапаможнікаў праз распрацоўку рэкамендацый для работнікаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
 
Працягласць праекта:
12 месяцаў у перыяд 2008 – 2009 гадоў.
 
Месцы рэалізацыі праекта:
Паморскае ваяводства (Польшча) і Віцебская вобласць (Беларусь).
 
Выканаўцы:
Адукацыйнае таварыства "Wiedza Powszechna” (г. Гданьск, Польшча) і Віцебскі жаночы клуб (г. Віцебск, Беларусь).
 

Copyright MVA © 2024