Меню сайта
Разделы новостей
Навіны
Newsy
Форма ўваходу

Календарь новостей
«  Студзень 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Поиск
Друзья сайта
Наш опрос
Ацаніце сайт
Всего ответов: 6


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Пятніца, 2018 Красавік 20, 21:19ГалоўнаяРегистрацияВход
Гендэр-клас/Gender-klasa
Прывітаем Вас Гость | RSS
Галоўная » 2010 » Студзень » 23 » Жанчына стала намесніцай сакратара Папскай рады “Iustitia et Pax”
Жанчына стала намесніцай сакратара Папскай рады “Iustitia et Pax”
08:31
Бенедыкт XVI прызначыў італьянку Фламінью Джаванелі намесніцай сакратара Папскай рады "Iustitia et Pax” ("Справядлівасць і мір”). Гэтая свецкая палітолаг працуе ў згаданай кангрэгацыі 36 гадоў. У апошні час яна адказвала за падтрыманне сувязяў з сацыяльнымі камісіямі епіскапатаў па ўсім свеце і, асабліва, у Еўропе.
Фламінья Джаванелі – не першая жанчына, якая ўваходзіць у кіраўнічы орган ватыканскай кангрэгацыі.
З 1966 па 1977 год аўстралійка Розмары Гольдзі працавала намесніцай сакратара Папскай рады па свецкіх справах. У цяперашні час манашка Разана Энрыка з ордэна дачок Марыі-дапаможніцы (салезіянак) займае такую ж кіраўнічую пасаду ў Кангрэгацыі для інстытутаў асвячанага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця.
Ватыканскае радыё адзначае, што прызначэнне Фламіньі Джаванелі пацвярджае вялікі давер да жанчын з боку Каталіцкай Царквы і Бенедыкта XVI. У камюніке Папскай рады "Iustitia et Pax” згадваюцца словы папы Яна-Паўла ІІ: "…неабходна забяспечыць больш шырокі і значны ўдзел жанчын у жыцці Касцёла і ў развіцці грамадства”.
 
Категория: Навіны | Просмотров: 781 | Добавил: schoolgender

MVA © 2018