Марыя Складоўская-Кюры – самая значная вучоная сярод жанчын усіх часоў - 19 Октября 2009 - Гендэр-клас | Gender-klasa
Меню сайта
Разделы новостей
Навіны
Newsy
Форма ўваходу
E-mail:
Пароль:
Календарь новостей
«  Кастрычнік 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Поиск
Друзья сайта
Наш опрос
Ацаніце сайт
Всего ответов: 6


Панядзелак, 2012 Травень 21, 20:34ГалоўнаяРегистрацияВход
Гендэр-клас/Gender-klasa
Прывітаем Вас Гость | RSS
Галоўная » 2009 » Кастрычнік » 19 » Марыя Складоўская-Кюры – самая значная вучоная сярод жанчын усіх часоў
Марыя Складоўская-Кюры – самая значная вучоная сярод жанчын усіх часоў
10:50
Марыя Складоўская-Кюры заняла першае месца ў рэйтынгу жанчын, якія аказалі найбольшы ўплыў на навуку. Спіс падрыхтаваў прэстыжны тыднёвік “New Scientist” паводле ацэнак экспертаў (www.newscientist.com/article/mg20327156.600-most-inspirational-woman-scientist-revealed.html і www.newscientist.com/special/women-in-science-2009-intro).
За лаўрэатку Нобелеўскай прэміі, даследніцу ў галіне радыеактыўнасці, прагаласавала больш за 25% апытаных навукоўцаў. Полька апярэдзіла брытанку Разаліну Франклін, якая займалася біяфізікай (14,2% галасоў), ды Іпатыю Александрыйскую, матэматыка (9,4% галасоў).
Па ацэнцы галоўнага рэдактара “New Scientist”, апытанне сведчыць пра неабходнасць падкрэсліць уплыў, які жанчыны аказваюць на навуку. Ён мяркуе, што рэйтынг павінен стаць натхненнем для новых пакаленняў даследчыц.
У апытанні ўдзельнічалі 800 найбольш выдатных навукоўцаў з многіх краінаў.
 
Паводле www.radyjo.net
Категория: Навіны | Просмотров: 407 | Добавил: schoolgender

Создать сайт бесплатноMVA © 2012