Gender Equity Index: лідзіруюць скандынаўскія краіны - 11 Марта 2009 - Гендэр-клас | Gender-klasa
Меню сайта
Разделы новостей
Навіны
Newsy
Форма ўваходу
E-mail:
Пароль:
Календарь новостей
«  Сакавік 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Поиск
Друзья сайта
Наш опрос
Ацаніце сайт
Всего ответов: 6


Панядзелак, 2012 Травень 21, 20:27ГалоўнаяРегистрацияВход
Гендэр-клас/Gender-klasa
Прывітаем Вас Гость | RSS
Галоўная » 2009 » Сакавік » 11 » Gender Equity Index: лідзіруюць скандынаўскія краіны
Gender Equity Index: лідзіруюць скандынаўскія краіны
22:59
Звыш за палову жанчын на свеце жыве ў краінах, якія не прадэманстравалі аніякага прагрэсу ў галіне раўнапраўя палоў цягам апошніх некалькіх гадоў – б’е трывогу “Social Watch”, міжнародная сетка няўрадавых арганізацый, якая дзейнічае на карысць сацыяльнага развіцця і роўнасці палоў.
Незалежная статыстыка GEI (Gender Equity Index), сабраная экспертамі “Social Watch” тычыцца такіх аспектаў раўнапраўя, як доступ да адукацыі, становішча на рынку працы ды ўдзел жанчын у палітыцы. І хаця большасць краін на свеце гарантуе дзяўчынкам і хлопчыкам роўныя шанцы на адукацыю, ужо на больш познім этапе жыцця жанчыны сутыкаюцца з сур’ёзнымі бар’ерамі, якія абмяжоўваюць іх магчымасці ўдзелу ў грамадскім жыцці і кар’ернага росту нароўні з мужчынамі.
Ужо традыцыйна самы высокі ўзровень роўнасці мы назіраем у Швецыі, і адразу ж за ёй – у Фінляндыі і Нарвегіі. Істотна тое, што багацце краіны не гарантуе роўнасці – Люксембург і Швейцарыя апынуліся на такім жа самым узроўні, што і Мазамбік, тымчасам, калі Руанда, адна з найбольш бедных дзяржаў свету, мае такі ж самы вынік, што і высокаразвітая Нямеччына.
 
Паводле www.ngo.pl
Категория: Навіны | Просмотров: 327 | Добавил: schoolgender

Создать сайт бесплатноMVA © 2012