Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 29.04.2024, 08:11

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
Ад усёй душы вітаю вас, паважаныя слухачы!
Пошта працягвае прыбываць. І гэта мяне вельмі цешыць! Нашы з вамі кантакты мацнеюць.
Расце таксама цікавасць да гендэрнага конкурсу. Каб яна была яшчэ большай, я зараз паўтару ўмовы ўдзелу. Такім чынам: увага!
Назавіце самаменш па пяць прозвішчаў славутых беларусак, вядомых полек і знакамітых жанчын з любых іншых краін. Абгрунтуйце свой выбар. Шаноўныя сябры! Свае прапановы выбітных жанчын дасылайце не пазней за 31 траўня 2009 года. У чэрвені будуць падведзеныя вынікі. Пераможцы атрымаюць цікавыя ўзнагароды. Між іншым, ужо падрыхтаваны гран-пры конкурсу. Гэта –  каштоўная рэч. А, дакладней, радыёпрыёмнік “Grundig” з рознымі дыяпазонамі, у тым ліку з кароткімі хвалямі. За такую высакаякасную апаратуру варта пазмагацца!
А што яна сабой ўяўляе? “Grundig Yacht Boy 50” – а менавіта ён будзе галоўнай узнагародай – адзін з найбольш сучасных прыймачоў. Ён дазваляе са стопрацэнтнай гарантыяй настройвацца на тую ці іншую хвалю. Карыстальнік бачыць на экране дакладную частату ў лічбах. “Grundig Yacht Boy 50” мае дзевяць дыяпазонаў, у тым ліку сем – для кароткіх хваляў. Ёсць таксама FM і СХ. Прыймач здатны запамінаць у кожным дыяпазоне апошнюю станцыю, якую вы праслухалі. Апроч таго, радыёпрыёмнік мае ўбудаваныя гадзіннік і будзільнік. Ёсць яшчэ некалькі функцый, але пра іх пагаворым пры першым-лепшым зручным моманце. Зараз папросту няма часу. Дадам толькі, што апарат невялікі па памерах. Ён прыдатны для пераноскі і сілкуецца ад батарэек.
Калі хтосьці не паспеў запісаць конкурснае заданне, не перажывайце. Яго тэкст можна знайсці ў раздзеле “Абвесткі” на двух сайтах: www.schoolgender.do.am i www.gender.do.am. Гэта – Інтэрнет-старонкі міжнароднай гендэрнай праграмы “Крок да роўнасці”, якая фундуе конкурсныя ўзнагароды. Дарэчы, на www.gender.do.am таксама змешчаны тэкставыя версіі некалькіх апошніх перадач.
Шаноўныя сябры! З нецярпеннем чакаю вашых адказаў на конкурс.
Я вельмі прашу вас, дарагія радыёслухачы, выкарыстоўваць у сваіх працах гендэрна карэктныя словы. Напрыклад, у дачыненні да жанчыны лепей гаварыць і пісаць “настаўніца”, “пісьменніца”, “вынаходніца”, “дзяячка”, “канцлерка” замест “настаўнік”, “пісьменнік”, “вынаходнік”, “дзеяч”, “канцлер”.
Вось папрасіў аб гэтым і думаю: а ці не варта падыскутаваць на гэты конт? Можа феміністы абодвух палоў не маюць рацыі? Калі ў вас, паважанае спадарства, ёсць жаданне абмеркаваць мужчынскія і жаночыя формы назваў прафесій, заняткаў, хобі і таму падобнага, то – калі ласка! Я магу распачаць нашы радыёдэбаты. Чакаю водгукаў. Гэта можа быць падтрымка ці, наадварот, крытыка маёй ідэі. Але толькі не трэба зацягваць з лістамі: я чакаю вашых водгукаў да канца траўня.    
Спадзяюся таксама, што вы будзеце выказвацца на іншыя тэмы.
Калі ласка, пішыце на наступны адрас Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Свае лісты вы можаце таксама накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Польскае радыё для замежжа пастаянна прысутнае ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Кожны дзень тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас web-старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (11.04.2009) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 1276 | Комментарии: 2 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.