Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 29.04.2024, 07:44

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
Выдатнага часу сутак, дарагія сябры!
На самым пачатку хачу падзякаваць усім тым, хто напісаў у нашу рэдакцыю. Допісы прышлі з цэлай Беларусі.
Слухачка Данута Крупіца з Ліды, што ў Гарадзенскай вобласці, прыслала паштоўку, у якой павіншавала нас са святам Вялікадня і пажадала творчых поспехаў, шчасця ды здароўя. Апроч таго, наша прыхільніца падзякавала за падарунак – “Беларуска-польскі і польска-беларускі слоўнік для дзяцей”.
Нашмат раней супрацоўніц Беларускай рэдакцыі павіншаваў з 8 Сакавіка наш даўні сябра з Віцебска Андрэй Гуркоўскі. Ён таксама склаў 10 справаздач пра ўзровень прыёму ў снежні 2008 года і цягам трох першых сёлетніх месяцаў.
Васіль Завадскі з Маладзечна Менскай вобласці прыслаў рапарт за мінулы вяшчальны сезон і заяўку ў “Канцэрт віншаванняў”. Справаздача складалася на тры перадачы. На жаль, спадар Завадскі не пазначыў хвалю ў рапарце аб праграме, якая прагучала 19 лютага а 16.30 паводле беларускага часу.
Мікалай Волчык з вёскі Зіновічы Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці прыслаў нам першую ў новым вяшчальным сезоне справаздачу пра чутнасць. Напрыканцы сакавіка і ў пачатку гэтага месяца наш слухач прыняў некалькі перадач, а на пяць з іх склаў рапарты. Выглядае на тое, што ў Заходняй Беларусі чутнасць выпуску а 16.30 паводле Менска някепская. Агульная ацэнка прыёму на 31 і 25 метрах не апускаецца ніжэй за “чацвёрку”.
Чакаю ад Мікалая Волчыка і ўвогуле ад усіх вас, шаноўныя радыёаматары, рапартаў пра чутнасць у новым вяшчальным сезоне.
Нагадаю, што зараз мы працуем а 16.30 менскага часу на частотах 9440 і 11975 кілагерц. Гэта кароткахвалёвыя дыяпазоны 31 і 25 метраў. А 19.30 Польскае радыё для замежжа выходзіць на частаце 9670 кілагерц. Гэта дыяпазон 31 метра.
Наш віцебскі прыхільнік Валеры Ганчарэнка падзякаваў за дзіцячы слоўнік і сардэчна павіншаваў з Вялікаднём. У сваім лісце наш верны сябра піша:
“З вялікім жаданнем прагну стаць удзельнікам гендэрнай праграмы. Тым больш, моцным штуршком у гэтым накірунку з’яўляецца прыз – прымач “Grundig” – мара любога радыёаматара! Аб такім апараце я думаў з часоў былога Саюза... Яшчэ Уладзімір Высоцкі у сваіх спевах увекавечыў... гэты радыёпрымач: “У него приёмник “Grundig”...” На жаль, у мяне ёсць толькі жаданне яго атрымаць, але, спадзяюся, што яно ў суме з вашай магчымасцю здзейсніць вялікі цуд у набыцці гэтага апарата”.
Слухач напісаў адказы на конкурс, але іх колькасць крыху меншая, чым патрэбна паводле правілаў нашай радыёгульні. Апроч таго, у працы пераважаюць полькі. Пра беларусак сказана мала, а пра грамадзянак іншых краін, на мой погляд, увогуле нічога.
Наколькі мне ведама, Валеры Аляксандравіч слухае перадачы з Варшавы на сярэдніх хвалях. Чутнасць у гэтым дыяпазоне бывае вельмі рознай. Часам – надзвычай дрэннай. Відаць, спадар Ганчарэнка не пачуў цалкам умовы нашага радыёспаборніцтва.
Я раю нашаму прыхільніку паспрабаваць зноў напісаць адказы на гендэрны конкурс. Але перш-наперш трэба ўважліва азнаёміцца з яго ўмовамі. Зараз я зноўку агучу варункі конкурсу. 
Назавіце самаменш па пяць прозвішчаў славутых беларусак, вядомых полек і знакамітых жанчын з любых іншых краін. Абгрунтуйце свой выбар.
Шаноўныя сябры! Свае прапановы выбітных жанчын дасылайце не пазней за 31 траўня 2009 года. У чэрвені будуць падведзеныя вынікі. Пераможцы атрымаюць цікавыя ўзнагароды.
Калі хтосьці не паспеў запісаць конкурснае заданне, не хвалюйцеся. Яго тэкст можна знайсці на двух сайтах: www.schoolgender.do.am i www.gender.do.am. Гэта – Інтэрнет-старонкі міжнароднай гендэрнай праграмы “Крок да роўнасці”, якая фундуе конкурсныя ўзнагароды.
Шаноўныя сябры! З нецярпеннем чакаю вашых адказаў на конкурс, а таксама лістоў на самыя розныя тэмы.
Калі ласка, пішыце на наступны адрас Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Свае лісты вы можаце таксама накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Польскае радыё для замежжа пастаянна прысутнае ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Кожны дзень тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас web-старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (18.04.2009) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 1176 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.