Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 29.04.2024, 02:38

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
Горача вітаю вас, шаноўныя радыёслухачы!
На пачатку хачу падзякаваць усім тым, хто з намі кантактуе. Такіх людзей нямала. Амаль штодня пошта дастаўляе допісы слухачоў.
У прыватнасці, у нашу рэдакцыю прыслаў ліст Мікалай Рыбакоў з Копысі, што ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Як і некаторыя папярэднія, гэтае пісьмо тычылася змагання за змену выгляду і назвы сыра “Купалаўскі”. Відавочна, ліст завяршае карэспандэнцыю на згаданую тэму. У канверт ўкладзена, на мой погляд,  цікавая ксеракопія – а менавіта адказ Мікалаю Рыбакову ад менскага літаратурнага музея імя Янкі Купалы. Дырэктарка гэтай культурнай установы Алена Мацевасян піша, што з разуменнем ставіцца да магчымасці надрукавання на этыкетцы ААТ “Аршанскі малочны камбінат” краявідаў Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка “Ляўкі”. Тым не менш, яна не можа пагадзіцца з размяшчэннем выявы самога паэта, нават калі гэта скульптура. Не падабаецца музейшчыцы  і назва прадукта – “Купалаўскі”. Янка Купала – вялікі паэт і выдатны грамадскі дзеяч, які стаяў ля вытокаў нацыянальнага адраджэння і фармавання беларускай дзяржаўнасці. “На наш погляд, – робіць выснову спадарыня Мацевасян, – некарэктна падаваць такую асобу на рэкламе сыра”.  
Слухач з Горадні Іван Раткевіч пазітыўна ацэньвае нашу радыйную дзейнасць. Цытую: “Апошнім часам я стала слухаю вашы вельмі добрыя і змястоўныя перадачы”. Спадар Раткевіч дзякуе станцыі за “высакародную працу на карысць дружбы польскага і беларускага народаў”.
Віцяблянін Андрэй Гуркоўскі прыслаў рапарт на пяць перадач. Наш прыхільнік праслухаў вячэрнія выпускі за 30 сакавіка, 19, 23, 24 і 28 красавіка. Усе яны ішлі на частаце 9670 кілагерц. Тройчы праграмы чуліся паводле SINPO на 54344. 23 красавіка перадача прымалася на 44344. На наступны дзень трансляцыя чулася крыху лепей: 54344.
Андрэю Гуркоўскаму я выслаў QSL-картачкі. Пацверджанні аб прыёме таксама адпраўлены шэрагу іншых нашых слухачоў. Сярод іх і лідэр па складанні рапартаў – Сяргей Балбасаў з Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Ён, відаць, ужо і не спадзяваўся атрымаць гэтыя QSL-кі. А вось такі сюрпрыз: за кароткі час некалькі дзесяткаў пацверджанняў!
Апроч QSL, у апошнія тыдні рассылаліся расклады вяшчання, бланкі рапартаў аб прыёме, абвестка пра гендэрны конкурс ды некаторыя іншыя матэрыялы. Выдатна было б, калі б слухачы, якім прыйшла пошта ад мяне, пацвердзілі факт атрымання карэспандэнцыі.    
На гэндэрны конкурс прыходзяць чарговыя працы. На мінулым тыдні паступіў калектыўны адказ. Яго напісалі чальцы літаратурна-творчага клуба “Прадслава” з Віцебска. Праца складаецца з дзвюх частак: пісьмовага адказу на конкурснае заданне і партрэтаў вядомых беларусак. Незвычайны крэатыўны падыход! Аднак ёсць і вялікі мінус – расказана пра 10 асобаў, а, як ведама, неабходна апісаць ролю самаменш 15 выдатных жанчын.
Пра гэта кажуць умовы конкурсу. Зараз я паўтару іх.
Назавіце самаменш па пяць прозвішчаў славутых беларусак, вядомых полек і знакамітых жанчын з любых іншых краін. Абгрунтуйце свой выбар. Шаноўныя сябры! Свае прапановы выбітных жанчын дасылайце не пазней за 31 траўня 2009 года. У чэрвені будуць падведзеныя вынікі. Пераможцы атрымаюць цікавыя ўзнагароды. Між іншым, ужо вядома, што ўяўляе сабой гран-пры конкурсу. Гэта –  каштоўная рэч. А, дакладней, радыёпрыёмнік “Grundig” з рознымі дыяпазонамі, у тым ліку з кароткімі хвалямі. За такую высакаякасную апаратуру варта пазмагацца! 
Калі хтосьці не паспеў запісаць конкурснае заданне, не хвалюйцеся. Яго тэкст можна знайсці на двух сайтах: www.schoolgender.do.am i www.gender.do.am. Гэта – Інтэрнет-старонкі міжнароднай гендэрнай праграмы “Крок да роўнасці”, якая фундуе конкурсныя ўзнагароды.
Шаноўныя сябры! З нецярпеннем чакаю вашых адказаў на конкурс, а таксама лістоў на самыя розныя тэмы.
Калі ласка, пішыце на наступны адрас Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Свае лісты вы можаце таксама накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Наша станцыя пастаянна прысутная ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Кожны дзень тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас web-старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
У эфіры нас можна знайсці ў дыяпазонах 25 і 31 метра. А 16.30 паводле менскага часу Варшаву чутно на частотах 9440 і 11975 кілагерц. А 19.30 Польскае радыё для замежжа можна прыняць на 9670 кГц.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (09.05.2009) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 1354 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.