Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 29.04.2024, 03:13

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
Шчыра вітаю вас, дарагія сябры!
Я дзякую аўтарам лістоў, рапартаў і музычных заявак, якія прыйшлі на віцебскі адрас Польскага радыё для замежжа.
Гарадзенец Іван Раткевіч піша ў сваім лісце: “Прымач у мяне стары – “VEF-202”, але працуе добра”. На гэтай апаратуры наш слухач прымае перадачы з Варшавы на кароткіх і доўгіх хвалях а 16.30 паводле менскага часу. “Вас добра чутно,” – канстатуе спадар Раткевіч.
Нас актыўна слухае і магіляўчанка Яўгенія Цюркіна. З пачатку новага вяшчальнага сезона яна прыслала некалькі рапартаў.
Разгледжу некаторыя з іх.
24 і 26 красавіка спадарыня Цюркіна слухала вячэрнія рэтрансляцыі на частаце 1557 кілагерц. І першая перадача, і другая чуліся на “тройку”. Якасць прыёму цягам абодвух праграм не была стабільнай. У першым выпадку чутнасць пагоршылася пад канец выпуску, у другім – наадварот, палепшылася.
Уначы 25 красавіка прыём на частаце 612 кілагерц ацэнены на “троечку”.
На кароткай хвалі 25 метраў магіляўчанка злавіла нас 27 і 28 красавіка. Прыём быў на 3 і 4 балы. “Чутнасць трошкі палепшылася а 16.30,” – апісвае Яўгенія Цюркіна свае ўражанні ад праслухоўвання частаты 11975 кГц.
А як у вас, паважанае спадарства, з прыёмам? Ці стаў ён лепей у параўнанні з зімовым перыядам? Чакаю вашых водгукаў у лістах і рапартах.
Напамінаю, што наша станцыя працуе на кароткіх хвалях у дыяпазонах 25 і 31 метра. А 16.30 паводле менскага часу Варшаву чутно на частотах 9440 і 11975 кГц. А 19.30 Польскае радыё для замежжа можна прыняць на дзевяці тысячах шасцістах сямідзесяці кілагерцах.
Віцяблянін Арцём Арашонак перадаў для вядучага літаратурнай перадачы, перакладчыка Чэслава Сэнюха свой уласны зборнік “Сэнр’ю”. Гэта вершы і кароткая проза, напісаныя маладым творцам паводле ўзораў японскай паэтычнай традыцыі.  
Міхаіл Шавель з Менска прыслаў заяўку ў “Канцэрт віншаванняў” і працу на гендэрны конкурс. Адказы пра беларусак поўныя, разгорнутыя, цікавыя і ў дастатковай колькасці. На жаль, замала прозвішчаў выбітных жанчын з Польшчы ды іншых краін. Але да канца траўня спадар Шавель яшчэ можа даслаць дадатковыя прапановы.
Нагадваю варункі ўдзелу ў гендэрным конкурсе.
Назавіце самаменш па пяць прозвішчаў славутых беларусак, вядомых полек і знакамітых жанчын зь любых іншых краін. Абгрунтуйце свой выбар. Шаноўныя сябры! Свае прапановы выбітных жанчын дасылайце не пазней за 31 траўня 2009 года. У чэрвені будуць падведзеныя вынікі. Пераможцы атрымаюць цікавыя ўзнагароды. Між іншым, ужо вядома, што ўяўляе сабой гран-пры конкурсу. Гэта –  каштоўная рэч. А, дакладней, радыёпрыёмнік “Grundig” з рознымі дыяпазонамі, у тым ліку з кароткімі хвалямі. За такую высакаякасную апаратуру варта пазмагацца! 
Калі хтосьці не паспеў запісаць конкурснае заданне, не хвалюйцеся. Яго тэкст можна знайсці на двух сайтах: www.schoolgender.do.am i www.gender.do.am. Гэта – Інтэрнет-старонкі міжнароднай гендэрнай праграмы “Крок да роўнасці”, якая фундуе конкурсныя ўзнагароды.
Паважаныя сябры! Беларускую рэдакцыю цікавяць вашыя заяўкі ў “Канцэрт віншаванняў” і лісты на самыя розныя тэмы.
Калі ласка, пішыце на наступны адрас Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Свае лісты вы можаце таксама накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Наша станцыя пастаянна прысутная ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Штодня тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (16.05.2009) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 1176 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.