Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 28.04.2024, 22:51

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
Выдатнага часу сутак, дарагія сябры!
Сёння я агучу імёны атрымальніцы гран-пры ды іншых  пераможцаў гендэрнага конкурсу. Але гэта будзе напрыканцы нашай перадачы. Зараз – увага! – прагучаць умовы новага конкурсу. Калі ласка, падрыхтуйце паперу, алоўкі ці асадкі, каб запісаць пытанні і заданні.
Конкурс ладзіцца Беларускай рэдакцыяй Польскага радыё для замежжа і недзяржаўнымі арганізацыямі Віцебска і Гданьска з нагоды 70-годдзя з пачатку ІІ сусветнай вайны. Ён будзе праходзіць у тры месячныя этапы. Першы з іх адбудзецца цягам чэрвеня. Другі этап пройдзе ў ліпені. Трэці – у жніўні.
Пасля кожнага з этапаў 5 пераможцаў атрымаюць цікавыя ўзнагароды. Гран-пры будзе радыёпрыёмнік з рознымі дыяпазонамі, у тым ліку з кароткімі хвалямі. Чакаецца, што вынікі першага этапу будуць абвешчаныя па радыё 10 ліпеня. Пераможцы другога стануць вядомыя 7 жніўня. Прызёры апошняга этапу будуць названыя ў “Рэдакцыйнай пошце” 11 верасня.
Апроч таго, прынамсі адзін удзельнік, які паспяхова справіцца з усімі трыццаццю пытаннямі і заданнямі конкурсу, за кошт арганізатараў паедзе ў Польшчу ўвосень 2009 года. Мяркуецца, што пераможца цягам некалькіх дзён наведае Варшаву і марское ўзбярэжжа.
Усе ўзнагароды фундуюцца ў межах міжнароднага грамадскага праекта “Пераадольваючы бар’еры стэрэатыпаў: маладым беларусам пра польскі ўдзел у II сусветнай вайне”.
 
Вось пытанні першага конкурснага этапу:
  1. Калі пачалася і завяршылася Другая сусветная вайна?
  2. Якія тры краіны здзейснілі акт агрэсіі ў дачыненні да Польшчы ў верасні 1939 года?
  3. На якія дзяржаўныя ўтварэнні ажыццявілі напад германскія войскі 1 верасня 1939 года?
  4. Пералічыце назвы ўсіх 9 армій і прынамсі адной аперацыйнай групы, якія абаранялі Польшчу ў верасні 1939 года.
  5. Чым вядомае Вестэрплятэ?
  6. Назавіце імя вядомага беларускага пісьменніка, які ў складзе марской пяхоты Войска Польскага ў 1939 годзе абараняў Гдыню.
  7. Дзе і колькі часу адбывалася найбуйнейшая бітва вераснёўскай кампаніі?
  8. Якая польская крэпасць працяглы час абаранялася ў верасні 1939 года?
  9. Распавядзіце пра польскую абарону Варшавы, Львова і Горадні.
  10. Колькі польскіх грамадзян загінулі, былі паранены і ўзяты ў палон падчас ваенных аперацый вераснёўскай кампаніі?
Каб Ваша праца хутчэй трапіла на конкурс, калі ласка, дасылайце свае адказы на беларускую абаненцкую скрынку Польскага радыё для замежжа. Яе адрас я агучу крыху пазней.
А цяпер пра адказы, прысланыя на гендэрны конкурс. Першай працу, якая адпавядае ўсім патрабаванням, прыслала Яніна Дзямешчанка з Віцебска. Яна атрымлівае гран-пры конкурсу. Выдатныя адказы паступілі ад віцяблянак Марыі Палынскай і Аксаны Краўцовай, мянчаніна Міхаіла Шавеля, гарадзенца Валяр’яна Здановіча і чальцоў віцебскага літаратурна-творчага клуба “Прадслава”. Добрая праца прыйшла ад Васіля Завадскага з Маладзечна Менскай вобласці. Згаданыя аўтары атрымаюць разнастайныя каштоўныя прызы.
Міхась Маліноўскі і Аляксандр Паўлоўскі з Баранавіч Берасцейскай вобласці, Міхаіл Бярозкін і Альдона Родзевіч са Шчучынскага раёна Гарадзенскай вобласці, Сяргей Магонаў з Кобрына Берасцейскай вобласці, Валеры Ганчарэнка з Віцебска, Уладзімер Баброўнік з Гомеля, Іван Раткевіч з Горадні, а таксама Яўгенія Цюркіна з Магілёва прыслалі верныя, але не вельмі разгорнутыя адказы. Ім будуць высланы аднолькавыя цікавыя ўзнагароды.
Прыгожыя суцяшальныя прызы заслужылі Леанард Аўкштэль з Пінска Берасцейскай вобласці ды Данута Крупіца з Ліды Гарадзенскай вобласці, якія прыслалі працы, што не адпавядаюць варункам гендэрнага конкурсу. Першы аўтар склаў спіс, у якім менш за пятнаццаць прозвішчаў. Другая праца зроблена паводле конкурсных патрабаванняў, аднак выслана з Ліды 1 чэрвеня і трапіла ў Віцебск запозна, калі вынікі радыёгульні ўжо былі падведзены.
Шаноўнае спадарства! Я сардэчна дзякую ўсім аўтарам конкурсных прац. І чакаю да канца чэрвеня адказаў на першы этап новага конкурсу.
Два тыдні назад я абяцаў агучыць меркаванне Алеся Шустоўскага з Барысава Менскай вобласці пра колькасць савецкіх ахвяраў у гады Другой сусветнай вайны. Аднак зараз часу малавата, таму буду гаварыць на гэты конт у наступную суботу.  
Чакаю ад вас, дарагія слухачы, новай карэспандэнцыі на самыя розныя тэмы.
Калі ласка, пішыце на наступны адрас Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Свае лісты вы можаце таксама накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Наша станцыя пастаянна прысутная ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Штодня тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (06.06.2009) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 1262 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.